2014-12-18 13:22:22

Бездомныя Рыма атрымалі падарункі з нагоды Дня нараджэння Папы


RealAudioMP3 17 снежня 2014 г. больш сотні рымскіх бездомных атрымалі ў дар спальныя мяшкі добрай якасці, з каптуром і маленькай выявай папскага гербу. Падарункі былі ўручаны з нагоды 78-годдзя Пантыфіка групай валанцёраў пад кіраўніцтвам Апостальскага элемазінарыя арцыбіскупа Конрада Краеўскага. Разам з некалькімі законніцамі і швейцарскімі гвардзейцамі, ён праехаў на мікрааўтобусе ўздоўж вуліц Вечнага горада, а таксама побач з месцамі, дзе часцей за ўсё збіраюцца бездомныя, раздаючы кожнаму з іх па спальным мяшку. Дабрачынная акцыя працягвалася з 18.00 да 23.00. За гэты час ватыканскія валанцёры раздалі каля 150 папскіх падарункаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.