2014-12-19 13:07:38

Базыліка св. Пятра прадстане ў новым святле


RealAudioMP3 Базыліка св. Пятра прадстане перад жыхарамі і гасцямі Вечнага горада ў новым святле. Вечарам 19 снежня 2014 г. яна ўпершыню будзе асветлена з дапамогай новай ілюмінацыйнай сістэмы. Гэта адбудзецца падчас цырымоніі інаўгурацыі святочных ясляў і ёлкі на галоўнай ватыканскай плошчы, у якой прыме ўдзел папа Францішак. На працягу некалькіх апошніх тыдняў у розных частках фасаду базылікі, на яе купале і ўнутры самой святыні, былі ўстаноўлены каля 340 святлодыёдных лямпачак. Яны падкрэсляць архітэктурную структуру і танальнасць колераў базылікі, а таксама дазволяць панізіць затраты на электраэнергію пры асвятленні храма на 70%. Устаноўкай новай ілюмінацыйнай сістэмы займаўся найбуйнейшы італьянскі энергетычны канцэрн “Acea”.








All the contents on this site are copyrighted ©.