2014-12-19 12:43:34

Францішак: святочныя яслі і ёлка нясуць пасланне святла, надзеі і любові


RealAudioMP3 19 снежня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дэлегацыі італьянскіх гарадоў Верона і Катандзара, якія сёлета сталі ахвярадаўцамі святочных ясляў і ёлкі для плошчы св. Пятра. Святы Айцец падзякаваў за дары і падкрэсліў, што яны з’яўляюцца выразам традыцый і духоўнасці рэгіёнаў, з якіх прыбылі. “Каштоўнасці хрысціянства па-сапраднаму зрабілі плённай культуру, літаратуру, музыку і мастацтва вашых земляў. Яшчэ і сёння яны складаюць каштоўную спадчыну, якую неабходна захаваць і перадаць будучым пакаленням”, - сказаў ён. Яслі і святочная ёлка – гэта сімвалы, асабліва дарагія хрысціянскім сем’ям. “Яны нагадваюць пра таямніцу Уцелаўлення, пра першароднага Сына Божага, які стаў чалавекам, каб нас збавіць, і святло, якое Ён прынёс у свет са сваім нараджэннем”, - сказаў Папа і дадаў, што гэтыя сімвалы “узрушваюць сэрцы тых, хто не верыць, таму што кажуць аб братэрстве, блізкасці і сяброўстве, заклікаючы людзей нашага часу адкрыць прыгажосць прастаты, узаемнага дзялення і салідарнасці”. “Яны з’яўляюцца заклікам да адзінства, згоды і міру, заклікам даць месца – у нашым асабістым і грамадскім жыцці – Богу, Які не прыгодзіць з высакамернасцю, каб навязаць сваю ўладу, але дорыць сваю ўсемагутную любоў праз безабаронную постаць Дзіця. Яслі і святочнае дрэва, такім чынам, нясуць пасланне святла, надзеі і любові”, - сказаў папа Францішак.

У склад дэлегацый з Вероны і Катандзары, з якімі сустрэўся Пантыфік, уваходзілі прадстаўнікі мясцовых рэлігійных і свецкіх уладаў, а таксама члены асацыяцый і фондаў, якія дапамаглі рэалізаваць святочны праект.








All the contents on this site are copyrighted ©.