2014-12-20 13:01:56

Францішак: самая вялікая беднасць – аддаленасць ад Бога


RealAudioMP3 20 снежня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 7500 тыс. членаў “Асацыяцыі Яна ХХІІІ” – каталіцкага дабрачынна-асветніцкага руху, заснаванага ў 1968 г, члены якога аказваюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, праблемным падлеткам, наркаманам, бездомным і падвергнутых іншым матэрыяльным і духоўным праблемам. Францішак нагадаў, што сёння існуе шмат формаў беднасці, якія раняць сучасны свет. На думку Папы, самая фундаментальная беднасць, якая з’яўляецца прычынай усіх іншых – гэта аддаленасць ад Бога, жаданне рабіць усё без Яго. “Сляпой беднасцю з’яўляецца бачанне мэтай уласнага жыцця матэрыяльнае багацце, пошук улады і задавальненняў, а таксама выкарыстанне жыцця бліжняга для дасягнення ўласных памкненняў”, - сказаў ён. Святы Айцец падкрэсліў, што прысутнасць Бога ў жыцці “пашырае гарызонты, аздараўляе думкі і эмоцыі, дае неабходныя сілы, каб пераадольваць цяжкасці і выпрабаванні”. “Там дзе ёсць Пан – ёсць уваскрашэнне, ёсць жыццё, таму што Ён сам – гэта ўваскрасенне і жыццё”, сказаў Пантыфік.

Папа высока ацаніў дзейнасць асацыяцыі, прысутнай сёння ў 34 краінах свету са сваімі дамамі для сем’яў, сацыяльнымі і адукацыйнымі кааператывамі, малітоўнымі цэнтрамі, ініцыятывамі на карысць жанчын з праблемамі цяжарнасці і многімі іншымі. Францішак падзякаваў членам руху за працу і нагадаў словы, якія любіў паўтараць яго заснавальнік, італьянскі святар кс. Арэстэ Бэнцы: “Каб добра стаяць на нагах, трэба стаяць на каленях”.








All the contents on this site are copyrighted ©.