2014-12-21 12:29:21

Папскі элемазінарый наведаў рымскую турму


RealAudioMP3 21 снежня 2014 г. апостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, па просьбе папы Францішка, наведаў рымскую турму “Рэбібія”, каб разам са зняволенымі цэлебраваць Эўхарыстыю і перадаць ім падарункі ад Святога Айца з нагоды Божага Нараджэння. Іерарх урычыў ім маленькія малітоўнікі з натхняючымі словамі Пантыфіка: “Калі малюся, Бог дыхае ў ва мне”. У турме “Рэбібія” утрымліваюцца каля 2500 тыс. чалавек, з якіх 2100 мужчын і 350 жанчын з 20 дзецьмі да трохгадовага ўзросту. 38% з іх – італьянцы. Многія са зняволеных з’яўляюцца беднымі, хворымі і самотнымі. Арцыбіскуп Краеўскі наведвае турму “Рэбібія” у якасці апостальскага элемазінарыя ў другі раз. Першы яго візіт быў прымеркаваны да Вялікадня. Тады ён перадаў зняволеным, у якасці падарункаў ад Папы, кішэнныя Евангеллі.








All the contents on this site are copyrighted ©.