2014-12-22 11:27:39

Рым: малітва за Вечны горад засмучаны карупцыяй


RealAudioMP3 22 снежня 2014 г. у рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ адбудуцца малітвы ў інтэнцыі італьнскай сталіцы, у якой нядаўна выбух гіганцкі карупцыйны скандал. Яны пройдуць перад іконай Марыі, апякункі горада - Salus Populi Romani (Збаўленне рымскаму народу). Кардынал Агасціна Валіні, папскі Вікарый для Рымскай дыяцэзіі, накіраваў спецыяльны ліст усім пробашчам, святарам, законніцам і законнікам, а таксама вернікам дыяцэзіі, інфармармуючы іх аб ініцыятыве “Малітвы за Рым”. Іерарх напісаў, што ў гэтыя дні горад перажывае самы балючы ўнутраны канфлікт у сваёй гісторыі з-за велізарнай карупцыі. “Пакута, прысутная ў сэрцах шматлікіх людзей, якія вераць у першынства закону і справядлівасці, вядзе да атмасферы недахопу даверу і да песімізму, яшчэ раней выкліканых цяжкім эканамічным крызісам, які ўжо прынёс шмат болю і неспакою”, - дадаў пурпурат у сваім закліку да духавенства і вернікаў. Кардынал Валіні выказаў перакананне, што зараз неабходна “нявяртанне сэрцаў” і зварот надзеі на новую эру справядлівасці і спакою.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.