2015-01-09 14:58:34

“Папская латарэя” – разыграна


RealAudioMP3 Падарункі, якія атрымаў на працягу пантыфікату папа Францішак, можна было выйграць у латарэю, арганізаваную Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан у супрацоўніцтве з папскім элемазінарыем, арцыбіскупам Конрадам Краеўскім. Білеты, якія распаўсюджваліся ў Ватыкане апошнія некалькі тыдняў, каштавалі 10 еўра. Розыгрыш 13 галоўных прызоў, у тым ліку аўтамабіля “Fiat Panda” і 4 ровараў, ужо адбыўся. Таксама будзе раздадзена 30 заахвочвальных узнагарод. Іх можна атрымаць на працягу 30 дзён у ватыканскім Губернатараце. Яго ўлады падзякавалі ўдзельнікам латарэі, падчас якой удалося сабраць “значную колькасць” сродкаў. Яны будуць перададзены ў бліжэйшыя дні непасрэдна Пантыфіку, які прызначыць іх на дабрачыннасць, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні.







All the contents on this site are copyrighted ©.