В’етнам: пачаўся душпастырскі візіт кардынала Філоні
19 студзеня 2015 г.
пачаўся душпастырскі візіт у В’етнам кардынала Фернанда Філоні, прэфекта Кангрэгацыі
Евангелізацыі Народаў. Пурпурат суправаджаў Пантыфіка падчас яго падарожжа ў Шры-Ланку
і на Філіпіны, але пасля яго заканчэння накіраваўся не ў Рым, а ў яшчэ адну азіяцкую
краіну, адказаўшы на запрашэнне мясцовага епіскапату. Візіт высокага ватыканскага
іерарха працягнецца да 26 студзеня. За гэты час ён правядзе шэраг важных сустрэч ў
розных рэгіёнах краіны, сустрэнецца з в’етнамскімі біскупамі, святарамі, кансэкраванымі
асобамі і свецкімі вернікамі, наведае мясцовыя семінарыі, парафіі, душпастырскія цэнтры.
Між іншым кардынал Філоні здзейсніць візіт у марыйны санктуарый ў Лавангу, дзе Маці
Божая аб’яўлялася ў 1798 г., і даверыць яе апецы евангелізацыю свету і ў прыватнасці
В’етнама.
23 студзеня пурпурат узначаліць Эўхарыстыю з нагоды 400-годдзя пачатку
абвяшчэння Божага Слова ў В’етнаме. Літургія пройдзе ў каталіцкай парафіі Хаяну –
аднаго з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Кардынал Філоні будзе таксама цэлебраваць
св. Імшы з нагоды 50-годдзя некаторых в’етнамскіх дыяцэзій.
Візіт высокага
ватыканскага іерарха з’яўляецца значнай падзеяй у святле паляпшэння адносін паміж
Святым Пасадам і гэтай азіяцкай краінай, якія былі перарваны ў 1975 г. і на працягу
апошняга дзесяцігоддзя паступова аднаўляюцца.