2015-01-19 12:56:15

Пачаўся Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў


RealAudioMP3 18 студзеня 2015 г. пачаўся Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў, сёлетняй тэмай якога з’яўляюцца евангельскія словы “Дай мне піць”, з якімі, паводле св. Яна (4,7), звярнулася да Хрыста жанчына з Самарыі. Евангельскі ўрывак пра сустрэчу Збаўцы з самаранкай, ставіць перад вернікамі прыклад любові, якая вышэй за усе падзелы выкліканыя канфесійнымі, этнічнымі і культурнымі фактарамі. Менавіта таму ён быў выбраны ў якасці асновы для разважанняў падчас Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў. Гэта ініцыятыва працягнецца да 25 студзеня. У яе рамках Францішак, па традыцыі, прыме экуменічную дэлегацыю з Фінляндыі і ўзначаліць урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за мурамі, у якіх прымуць удзел таксама шматлікія прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, прысутных у Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.