25 студзеня 2015 г.
падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла на плошчы св. Пятра,
Пантыфік заклікаў да міру ва Украіне. “Я сачу з глыбокай заклапочанасцю за эскалацыяй
баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, якія працягваюць прыносіць шмат ахвяр сярод мірнага
насельніцтва. Я запэўніваю ў маёй малітве за ўсіх, хто пакутуе, і аднаўляю сардэчны
заклік да спроб аднавіць дыялог і пакласці канец ўсім ваенным дзеянням”, - сказаў
Святы Айцец. Трэба нагадаць, што ў апошнія дні сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася
па прычыне актыўных баявых дзеянняў. Паведамляецца аб дзесятках смяротных ахвяр сярод
мірнага насельніцтва.