2015-01-26 15:05:08

Ватыканскі іерарх да сямейных актывістаў: не мяняць вучэння Касцёла, але паглыбляць яго


RealAudioMP3 У мінулыя выходныя ў Рыме завяршыў сваю працу Міжнародны кангрэсе рухаў і аб’яднанняў, якія займаюцца тэматыкай сям’і і абароны жыцця. Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям’і, выступаючы на закрыцці форума, сказаў, што Касцёл мае патрэбу ў сведках надзеі, сужэнства і сямейнага жыцця, а не ідэалогіі. Ён спаслаўся на адно з выступленняў падчас дыскусіі, у якім казалася, што па прычыне разнастайнасці жыцця ў розных частках свету і сацыяльных, рэлігійных і культурных адметнасцяў, павінна быць дапушчальнай больш асабістая інтэрпрэтацыя Евангелля. Іерарх прывёў словы, пачутыя ад аднаго з праваслаўных святароў. Ён сказаў арцыбіскупу, што зрух геалагічных слаёў у нетрах зямлі каля 1 міліметра можа выклікаць землятрус у глабальным маштабе. Таму, адзначыў старшыня Папскай рады, нічога ў навучанні Касцёла не варта змяняць і пракаментаваў пачутыя словы заклікам – не мяняць вучэння Касцёла, але паглыбляць яго.

Ватыканскі іерарх запрасіў удзельнікаў форуму сведчыць пра прыгажосць паклікання да сужэнства і сямейнага жыцця, і дарыць надзею сужэнскім парам, якія пакутуюць, адчуваюць адзіноту і безнадзейнасць.

На кангрэсе быў прадстаўлены “Праект Назарэт”, сямейны цэнтр, які будзе пабудаваны ў Назарэце. Ідэя належыць Яну Паўлу II. Пасля доўгіх гадоў, будаўніцтва Цэнтра ўвайшло ў фазу рэалізацыі. Усё ажыццяўляецца пад патранатам Папскай рады па справах сям’і.

Акрамя таго, гучала тэма маючай адбыцца сёлета Сусветнай сустрэчы сем’яў у амерыканскай Філадэльфіі і заклік да ўдзелу ў гэтым форуме.







All the contents on this site are copyrighted ©.