Пантыфік заклікаў захоўваць памяць пра першую сустрэчу з Хрыстом
Хрысціянін павінен
заўсёды захоўваць памяць пра сваю першую сустрэчу з Хрыстом і надзею, якая дапамагае
крочыць па жыцці з адвагай веры, лічыць папа Францішак. У сваёй гаміліі падчас ранішняй
Эўхарыстыі 30 студзеня 2015 г. у капліцы ватыканскага Дому св. Марты. Пантыфік пахіліўся
над заклікам аўтара Паслання да Габрэяў, “узгадаць мінулыя дні” – дні першай сустрэчы
з Хрыстом. Папа адзначыў, што гаворка ідзе пра дні вялікай радасці і “жадання чыніць
вялікія справы”. Ён параўнаў гэты жыццёвы перыяд з часам першага кахання, успаміны
пра якое абуджаюць адвагу і энтузіязм. Паводле Францішка, важна памятаць пра атрыманую
ласку, першую сустрэчу са святлом Хрыста, каб не трапіць у небяспеку, якая з’яўляецца
вялікай пагрозай для ўсіх хрысціян – а менавіта “цёпласць”. “Цёплымі” хрысціянамі,
на думку Пантыфіка, з’яўляюцца вернікі, якія згубілі памяць пра першую любоў. Яны
згубілі энтузіязм веры, цярплівасць, здольнасць зносіць жыццёвыя цяжкасці з любоўю
Езуса, пацярплелі паразу на шляху да сустрэчы з Богам. “Цёплыя хрысціяне, бедакі,
знаходзяцца ў вялікай небяспецы”, - папярэдзіў Святы Айцец.
Папа прызнаўся,
што, калі думае пра “цёплых” хрысціян, яму на розум прыходзяць асобы, аб якіх св.
Пётр казаў: “сабака вяртаецца да сваіх ірвотаў”. “Яны, як бы сказаць, вяртаюцца да
“ірвотаў” таго зла, ад якога напачатку адмовіліся”, - сказаў Францішак.
У сваёй
гаміліі Папа нагадаў пра сувязь, якая існуе паміж першай сустрэчай з Хрыстом, “першай
любоўю”, і хрысціянскай надзеяй, а таксама падкрэсліў, што памяць і надзея – фундаментальныя
рэчы для захавання збаўлення, якое паходзіць ад Бога.