2015-01-30 10:40:23

Святы Айцец і ватыканскія іерархі збяруцца на рэкалекцыях


RealAudioMP3 “Слугі і прарокі Бога жывога” – так гучыць тэма духоўных велікапостных практыкаванняў, у якіх прыме ўдзел папа Францішак і супрацоўнікі Рымскай курыі. Рэкалецыі, прысвечаныя душпастырскім тэмам у святле біблійнага апавядання пра прарока Іллю, будуць праходзіць 22-27 лютага 2015 г. Як і ў мінулым годзе, месцам іх правядзе будзе не Ватыкан, а невялікае мястэчка Арыча, у 30 км ад італьянскай сталіцы, куды Папа і курыяльныя іерархі прыбудуць на аўтобусе. Праводзіць рэкалецыі будзе італьянскі кармеліт Бруна Сэкандзін, які з’яўляецца аўтарам папулярнай на Апенінах духоўнай літаратуры. У сваіх медытацыях ён засяродзіцца на важнасці разумення каранёў веры і адмаўлення ад двухсэнсоўнасці, прадставіць розніцу паміж марнымі ідаламі і сапраўднай пабожнасцю, распавядзе пра тое, што значыць быць сведкамі справядлівасці і салідарнасці і прарокамі братэрства. Акрамя медытацый, у праграме духоўных практыкаванняў, штодзённая Эўхарыстыя, малітва і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У час рэкалецый, як звычайна, не будуць праходзіць папскія аўдыенцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.