2015-01-31 13:16:04

Францішак прызначыў новага Біскупа Карагандзінскага


RealAudioMP3 31 студзеня 2015 г. папа Францішак прызначыў Біскупам Карагандзінскім Яго Эксцэленцыю Адэліа дэль’Ора, пераводзячы яго з тытулярнай біскупскай кафедры Кастула і захаваўшы за ім, пакуль не будзе прынята іншага рашэння, пасаду апостальскага адміністратара Атыраў. Біскуп Дэль’Ора паходзіць з Італіі. Ён нарадзіўся ў Мілане ў 1948 г. З 1997 г. выконваў святарскае служэнне ў Казахстане, дзе акрамя душпастырскай дзейнасці, узначальваў мясцовае аддзяленне “Caritas”, выкладаў у карагандзінскай семінарыі і дапамагаў у працы Апостальскай нунцыятуры ў Астане. У 2009 г. вярнуўся на радзіму, дзе працаваў на працягу наступных трох гадоў.

7 снежня 2012 г. Адэліа дэль’Ора быў прызначаны апостальскім адміністратарам Атыраў. Адначасова яму была нададзена тытулярная кафедра Кастула. Біскупскае пасвячэнне ён атрымаў 2 сакавіка 2013 г.

Карагандзінская дыяцэзія, якую ён будзе узначальваць ад гэтага часу, была заснавана ў 1999 г. На яе тэрыторыі пражывае амаль 3,5 млн. чалавек, з якіх 40 тыс. скаладаюць католікі. Тут дзейнічаюць 17 парафій і адзіная у Казахстане каталіцкая духоўная семінарыя. З 15 ліпеня 2014 г. дыяцэзіяльная кафедра заставалася вакантнай, пасля таго як папа Францішак прыняў адстаўку яе папярэдняга біскупа Януша Каледы.








All the contents on this site are copyrighted ©.