2015-02-12 17:09:00

4 правілы размоваў з дзецьмі на тэму сексуальнасці


Вітаю вас на чарговым выпуску праграмы “Шчаслівае сужэнства”, у рамках якой, кожны аўторак мы размаўляем пра сямейныя каштоўнасці. У мінулы раз мы пазнаёміліся з 10 прычынамі на карысць перадсужэнскай чысціні. Падводзячы вынікі той размовы, можна нагадаць, што перадсужэнская чысціня дапамагае лепшай камунікацыі паміж заручанымі; спрыяе ўмацаванню сяброўскіх адносін, фундаментальна важных, калі пачуцці пяройдуць у менш гарачую стадыю. Перадсужэнская чысціня дапамагае фарміраванню і захаванню добрых адносін з бацькамі будучага сужонка. Устрыманне ад сексуальнай блізкасці робіць асоб больш свабоднымі ў адносінах да самаго перыяду заручынаў – дазваляе прасцей спыніць адносіны з чалавекам, калі зразумеш, што “гэта не тваё”.

Чысціня дапамагае сталенню ў бескарыслівай любові, насуперак эгаізму і жаданню атрымліваць фізічнае задавальненне ад адносінаў. Устрыманне ад сексуальнай блізкасці памяньшае рызыку сутыкнуцца з фізічнымі або вербальным насіллем; спрыяе крэатыўнасці ў адносінах; дазваляе адчуваць сябе лепш, як асобы і нарэшце, павялічвае шанцы на тое, што будучае сужэнства будзе па-сапраўднаму трывалым, добрым і шчаслівым.

Хто ж з бацькоў не жадае такога шчасця для ўласных дзяцей? Канешне, кожны гэтага вельмі жадае. Таму перад бацькамі стаіць задача, дапамагчы сваім дзецям разабрацца ў пытаннях, якія тычыцца сексуальнасці, кахання і адносін з супрацьлеглым полам. Вучыць дзяцей гэтым аспектам жыцця – скаладанае і вымагаючае заданне. Адначасова яно з’яўляецца цудоўнай магчымасцю для таго, каб кіраваць жыццём уласнай сям’і і узбагачаць яго штодзённасць. Бацькі – гэта першыя і галоўныя настаўнікі сваіх дзяцей, асабліва ў гэтых тэмах.

Эксперты кажуць пра чатыры фундаментальныя крытэрыі, якія неабходна ўлічваць калі гаворка заходзіць пра сексуальнае выхаванне. У нашай сённяшняй праграме мы пазнаёмімся з імі.

Першае правіла – усяму свой час. У адносінах да гэтай тэмы лепш не падманваць саміх сябе: нашы дзеці, ведаюць нашмат больш чым мы думаем, і таму лепш расказаць ім пра ўсё “крыху раней”, чым “крыху пазней”. Сёння дзеці лёгка знаёмяцца з самымі рознымі тэмамі, перш за ўсё дзякуючы дасціпнасці любой інфармацыі праз сучасныя тэхналагічныя сродкі. Таму натуральна, што дзеці і падлеткі “даследуючы” жыццё самі, знаходзячы вялікую колькасць фальшывай інфармацыі аб тым, што такое каханне і сексуальнасць.

Першы этап камунікацыі з дзецьмі павінен быць прысвечаны слуханню таго, што яны думаюць і што кажуць, а не інтэрпрытацыі іх маўчання адносна некаторых сітуацыі. У дадзеным канктэксце важным з’яўляецца стварэнне блізкіх адносін з уласнымі дзецьмі, каб менавіта бацькі сталі першымі, хто даведаецца пра тое, што адбываецца ў іх галовах. Пачынаць неабходна з рэчаў вельмі простых, паступова пераходзячы да больш сур’ёзных. Калі перад абліччам сваіх першых турботаў, дзеці знойдуць адкрытасць бацькоў, тады будуць ім давяраць і ў пошуку адказаў на пытанні звязаных з сексуальнасцю.

Другое правіла – казаць ясна. Многія бацькі баяцца закранаць падобныя тэмы і па прычыне ўласнага страху робяць свае тлумачэнні занадта заблытанымі. Пасля іх, дзець застаюцца разгубленымі, незразумеўшымі нічога, расчараванымі і могуць пайсці шукаць адказы на свае пытанні да іншых крыніцаў, якія не заўсёды могуць быць добрымі для іх жыцця. Такім чынам, фундаментальна важна, каб бацькі былі дасведчанымі і добра падрыхтаванымі адносна пытанняў аб сексуальным жыцці: важна чытаць літаратуру на гэтыя тэмы, размаўляць з іншымі бацькамі аб іх досведзе, раіцца са школьным псіхолагамі ці святарамі. Неабходна шукаць крыніцы, вартыя даверу і кіравацца імі.

Трэццяе правіла, якое тычыцца размоваў на тэму кахання і сексуальнасці –паступовасць. Канешне, дзіцяці, якое мае 6 гадоў не гаворыцца пра тое, што можна казаць 14-гадоваму падлетку. Інфармацыя павінна давацца паступова, у адпаведнасці з тым, як дзіця расце, сталее і праяўляе цікавасць. У адносінах да самых маленькіх, пажадана пытацца пра тое, што яны хочуць узнаць і адштурхоўваючыся ад гэтага даваць ім тыя ці іншыя базавыя тлумачэнні, не уваходзячы ў дэталі. Так дзеці будуць прасцей разумець і заставацца больш спакойнымі, заўсёды атрымліваючы інфармацыю, якая іх цікавала.

Нарэшце апошняе, чацвёртае правіла з’яўляецца асабліва важным. Калі гаворка ідзе пра каханне і сексуальнасць, неабходна ахопліваць усе аспекты гэтай часткі чалавечага жыцця, а не толькі фізічныя. Навучанне каханню і сексуальнасці павінна ахопліваць усю поўню чалавека. Задача бацькоў у гэтым кантэксце, заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць маладога чалавека да кахання.

Добрае сексуальнае выхаванне можа кардынальна змяніць жыццё асобы, і таму яно з’яўляецца адной з галоўных і эксклюзіўных адказнасцяў бацькоў. Нарэшце, нельга забываць, што базавым правілам кожнай выхаваўчай сістэмы з’яўляецца ўласны прыклад. Неабходна быць сумяшчальным з ідэяй аб добрай, сталай сексуальнасці і перадаваць яе дзецям, жывучы адпаведна з ёй.

Падрыхтаваў Аляксандр Панчанка








All the contents on this site are copyrighted ©.