2015-02-27 11:41:00

Памёр інвалід, якога Папа абняў падчас інаўгурацыі


Ва ўзросце 52 гадоў у цэнтральнай Італіі памёр Чэзарэ Чыконі. Ад нараджэння ён быў паралізаваны, перамяшчаўся на спецыяльным ложку на колах і атрымаў сусветную вядомасць у першы дзень пантыфікату папы Францішка 19 сакавіка 2013 г., стаўшы першым інвалідам, якога на плошчы св. Пятра пацалаваў і абняў новы Папа.

Нягледзячы на глыбокую інваліднасць Чэзарэ не скардзіўся, паводзіў сябе спакойна і радасна, у сваім стане ён не бачыў прысуду. “Мая хвароба прывяла да таго, што я жыву лежачы на ложку на колах, і, хоць можа здацца дзіўным, для мяне гэта не асуджэнне, але выключна Божы дар”, - сказаў ён у адным інтэрв’ю.

Пахаванне Чэзарэ Чыконі, які памёр 22 лютага 2015 г., адбылося 24 лютага ў касцёле Хрыста Валадара ў Сан-Бэнедэта-дэль-Тронто ў правінцыі Марка ў цэнтральнай Італіі. У ім прынялі ўдзел члены яго сям’і, сябры і валанцёры.








All the contents on this site are copyrighted ©.