2015-02-28 15:56:00

Святы Айцец абмеркаваў дэталі падарожжа ў Неапаль


28 лютага 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі арцыбіскупа Неапаля кардынала Крэшчэнца Сэпэ. Сустрэча была прымеркавана да маючага адбыцца 21 сакавіка 2015 г. візіта Святога Айца ў гэты італьянскі горад. Неапальскі іерарх перадаў Пантыфіку ліст падпісаны выбітнымі гараджанамі і абмеркаваў дэталі апостальскага візіту. У цэнтры размовы былі як станоўчыя аспекты жыцця мясцовага Касцёла, такія як актыўная дзейнасць святароў, законніц, свецкіх вернікаў, тры кананізацыі, якія прайшлі ў Неапалі за апошнія два гады, але таксама і адмоўныя: праблему беспрацоўя, дзейнасці арганізаванай злачыннасці, міграцыі. На думку кардынала Сэпэ, папа Францішак прынясе рэгіёну надзею, заклікаючы не трапляць у роспач перад абліччам цяжкасцяў, а рашуча дзейнічаць, каб іх пераадоліць.

У рамках падарожжа Францішак наведае знакаміты перыфірыйны раён Неапаля Шампію, сустрэнецца з прадстаўнікамі свету культуры, працы, паліцэйскімі, хворымі, мігрантамі і бяздомнымі. Святы Айцец будзе маліцца разам з мясцовымі святарамі, паабедае са зняволенымі ў турме “Поджа Рэале”, а завершыць візіт сустрэчай з моладзю на неапалітанскім марскім узбярэжжы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.