2015-03-01 13:05:00

Пантыфік заклікаў пакласці канец насіллю ў Сірыі і Іраку


Пасля малітвы “Анёл Панскі” ў нядзелю 1 сакавіка 2015 г.,Папа звярнуўся з заклікам як мага хутчэй пакласці канец “невыноснай жорсткасці”, якой ахвярамі становяцца хрысціяне і іншыя рэлігійныя меншасці ў Сірыі і Іраку. “На жаль пастанянна даходзяць да нас драматычныя навіны з Сірыі і Іраку пра гвалт, выкраданні і пераследванні ў дачыненні да хрысціян і іншых груп. Мы хочам запэўніць асобы, якіх дакранула гэтая сітуацыя, што пра іх мы ніколі не забудзем, мы побач іх і шчыра молімся, каб як мага хутчэй быў пакладзены канец гэтай невыноснай жорсткасці, якой яны з’яўляюцца ахвярамі”, - сказаў Пантыфік.  Папа адзначыў, што разам з членамі Рымскай курыі цэлебраваў св. Імшу ў гэтай інтэнцыі, падчас нядаўна закончаных рэкалекцый. Святы Айцец заклікаў усіх, паводле іх магчымасцяў, зрабіць свой ўклад у палёгку пакутаў тым, хто перажывае цяжкі досвед, часта толькі з-за рэлігійнай прыналежнасці.

Акрамя таго Папа нагадаў таксама Венесуэлу, якая зноў перажывае моманты вострай напружанасці. “Я малюся за ахвяраў, асабліва за маладога чалавека, які быў забіты некалькі дзён таму ў Сан-Крыстабал. Я заклікаю ўсіх адмовіцца ад гвалту і мець павагу да кожнай асобы і святасці чалавечага жыцця”, - сказаў Пантыфік. Святы Айцец заклікаў да ўзняцця нанава сумеснага шляху для дабра краіны, уздымаючы адкрыты і канструктыўны дыялог.  

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.