2015-03-12 11:49:00

Дзяржсакратар ацаніў ролю Беларусі ва ўкраінскай сітуацыі


Напярэдадні свайго прылёту ў Мінск, кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, выказаў спадзяванне, што яго візіт падтрымае дыпламатычныя намаганні дзяржаўных уладаў краіны па мірным вырашэнні крызісу ва Ўкраіне. Пасля лекцыі аб мэтах ватыканскай дыпламатыі, якую пурпурат прачытаў 11 сакавіка 2015 г. у Папскім грыгарыянскім універсітэце, ён адказаў на некалькі пытанняў журналістаў, адно з якіх тычылася сітуацыі ва Украіне і дзейнасці Святога Пасаду дзеля яго вырашэння.

“Не існуе асаблівых ініцыятыў, мы ўважліва сочым за сітуацыяй. Мы непасрэдна кантактавалі з украінскімі біскупамі, якія прыбывалі з візітам “ad limina”. З імі мы мелі магчымасць разам пераглядзець сітуацыю”, - сказаў пурпурат.

У гэтым кантэксце, ён падкрэсліў таксама важнасць свайго візіту ў Мінск, які адбудзецца 12-15 сакавіка 2015 г. “Я думаю, што візіт у Беларусь мае асаблівае значэнне ў гэты момант, гледзячы менавіта на ўкраінскую сітуацыю і тую ролю, якую ўлады ў Мінску жадаюць выканаць, каб знайсці мірны выхад з крызісу, з дапамогай перамоваў. У гэтым сэнсе я думаю, што мая прысутнасць тут можа пэўным чынам падтрымаць тыя намаганні, якія прыкладаюцца на ўзроўні мясцовых ўладаў”, - сказаў кардынал Паралін.








All the contents on this site are copyrighted ©.