2015-03-22 14:37:00

Былы мафіёзі пра візіт Папы ў Неапаль


У сустрэчы папы Францішка з вязнямі ў неапальскай турме “Джузэпэ Савіа”, якую Пантыфік наведаў 21 сакавіка 2015 г. прыняў удзел былы мафіёзі Давідэ Чэрулло. Пасля некалькі гадоў зняволення, якія правёў у турме Поджарэале, ён пакінуў Неапаль. Аднак вярнуўся ў горад пасля свайго навяртання. Сёння былы мафіёзі кіруе асацыяцыяй, якая дапамагае маладым людзям.

“Я вельмі шчаслівы з візіту Папы, таму што Францішак прадстаўляе Касцёл, які дапамагае людзям, якія апынуліся ў патрэбе”, - сказаў ён. Паводле яго Святы Айцец – гэта Папа апошніх, тых, скінутых на абочыну, Папам людзей, якіх не заўважаюць. “Папа сказаў нам, што мафія не можа тут надалей кіраваць”, - сказаў былы мафіёзі. Ён дадаў, што вера дазволіла яму адкрыць вочы на тое, чым з’яўляецца сапраўдны сэнс жыцця. “Два гады таму я прыехаў сюды і адкрыў цэнтр для дзяцей і моладзі, якія не ходзяць у школу. Я хацеў бы пераадолець гэту трывожную з’яву, таму што менавіта сям’я і адукацыя з’яўляюцца двума цэнтральнымі фактарамі ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю”, - сказаў Чэрулло. Паводле яго адукацыя з’яўляецца важным актам дэмакратыі і свабоды, і калі яна адсутнічае, тады лёгка зыйсці на дрэнны шлях.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.