2015-03-24 10:23:00

Кардынал Паралін прыме ўдзел у Саміце Амерык


Кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, прыме ўдзел у Саміце Амерык – сустрэчы дзяржаўных лідэраў краін амерыканскіх кантынентаў, якая пройдзе 10-11 красавіка 2015 г. у Панаме. Падобныя форумы праводзяцца кожныя два-тры гады па ініцыятыве Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, з мэтай фарміравання агульнай стратэгіі ў вырашэнні праблем, якія стаяць перад краінамі рэгіёна. Панамскі саміт стане сёмым за ўсю гісторыю іх правядзення.

Апостальская Сталіца ніколі не была прадстаўлена на гэтым мерапрыемстве на ўзроўні Дзяржсакратара. З прапановай скіраваць на Саміт спецыяльнага пасланніка да Святога Айца звяртаўся яшчэ 5 верасня 2014 г., падчас аўдыенцыі ў Ватыкане, Прэзідэнт Рэспублікі Панама Хуан Карлас Варэла. Пантыфік вырашыў, што прадстаўляць Апостальскую Сталіцу павінен кардынал Пьетра Паралін, які меў досвед дыпламатычнай працы ў Мексіцы і Венесуэле і добра знаёмы з праблемамі рэгіёна.

На сённяшні дзень свой удзел у Саміце Амерык пацвердзілі 24 кіраўнікі амерыканскіх дзяржаў і ўрадаў. Чакаецца, што ў форуме ўпершыню прыме ўдзел дэлегацыя з Кубы.








All the contents on this site are copyrighted ©.