2015-03-25 10:07:00

Папа спачувае ў сувязі з авіякатастрофай на поўдні Францыі


Папа Францішак выказаў спачуванні і словы падтрымкі сваякам і блізкім загінуўшых у выніку крушэння пасажырскага самалёта “Airbus A320” нямецкай авіякампаніі “Germanwings”. “Даведаўшыся аб трагічнай авіякатастрофе, якая здарылася ў рэгіёне Дзінь і прывяла да шматлікіх ахвяраў, многія з якіх – дзеці, Яго Святасць папа Францішак далучаецца да смутку іх родных, выказаючы сваю блізкасць у цярпенні”, - гаворыцца ў тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Пантыфік запэўніў у малітве за загінуўшых, давяраючы іх Божай міласэрнасці і выказаў сваю глыбокую блізкасць усім каго закранула гэта трагедыя, у тым ліку ратаўнікам, вымушаным працаваць у складаных умовах.

Крушэнне самалёта авіякампаніі “Germanwings”, які ляцеў з Барселоны ў  Дзюсельдорф, адбылося 24 сакавіка 2015 г. у Альпійскій гарах на поўдні Францыі. У выніку катастрофы загінулі 150 чалавек. На дадзены момант прычынай трагедыі названы “няшчасны выпадак”.








All the contents on this site are copyrighted ©.