2015-03-25 15:35:00

Папа сустрэўся са сваякамі ахвяр ісламскіх тэрарыстаў


Папа Францішак удзяліў сваё благаслаўленне і выказаў словы спачування і падтрымкі сваякам забітых тэрарыстамі “Ісламскай дзяржавы” грамадзян Вялікабрытаніі. Гэта адбылося 25 сакавіка 2015 г. у рамках агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. На ёй прысутнічалі Майк Хэйнс – брат забітага 14 верасня 2014 г. брытанскага інжынера Дэвіда Хэйнса і Барбара Хінінг – жонка забітага 3 кастрычніка 2014 г. у сірыйскай пустыні манчэстарскага таксіста і валанцёра адной з гуманітарных арганізацый Алана Хінінга. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі яны мелі магчымасць падыйсці да Святога Айца і паразмаўляць з ім.

Майк Хэйнс, пасля трагічнай смерці брата, відэазапіс якой тэрырысты выклалі ў інтэрнэт, прысвяціў сябе распаўсюджваню паслання аб міры паміж рэлігіямі з мэтай іх паяднання супраць экстрэмізма.








All the contents on this site are copyrighted ©.