2015-03-26 12:13:00

Электронны планшэт Папы выстаўлены на аўкцыён


Электронны планшэт, які належаў папу Францішку, будзе прададзены на аўкцыёне ва Уругваі. Сродкі будуць накіраваны на адукацыйныя мэты. Адзін з уругвайскіх аўкцыённых дамоў, які адказвае за продаж “iPad”, абвясціў таргі на 14 красавіка 2015 г. Ужо атрымана некалькі званкоў ад зацікаўленых асоб.

Планшэт трапіў у краіну праз уругвайскага святара, які атрымаў яго ў дар ад Пантыфіка. Ён, у сваю чаргу, ахвяраваў гаджэт мясцоваму педагагічнаму інстытуту. А гэта ўстанова вырашыла выставіць яго на аўкцыён, каб падтрымаць адзін са сваіх адукацыйных праектаў.

Першапачатковы кошт белага “iPad” з надпісам “Яго Святасць Францішак” 40 тыс. долараў ЗША. Да яго прыкладзены сертыфікат, які пацвярджае “ватыканскае” паходжанне гаджэту і факт яго дарэння з боку Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.