2015-03-26 12:26:00

Прадстаўлены сімвалы візіту Папы ў Сараева


Дэвізам падарожжа папы Францішка ў Сараева, які адбудзецца 6 чэрвеня 2015 г., стане евангельскае прывітанне Езуса Хрыста – “Спакой вам” (Ян 20,19), а лагатыпам – выява голуба з аліўкавай галінкай на фоне крыжа з дзяржаўнымі межамі краіны і традыйнымі для баснійцаў і харватаў колерамі: жоўтым, блакітным, белым і чырвоным. Сімвалы аднадзённага візіту Святога Айца ў сталіцу Босніі і Герцагавіны былі прадстаўлены 25 сакавіка 2015 г. у прысутнасці членаў афіцыйнай ватыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Сараева з мэтай падрыхоўкі падарожжа.

“Гэтыя сімвалы былі натхнёныя самім папам Францішкам, калі ён абвясціў, што галоўнай мэтай яго візіту будзе падтрымка мірнага працэсу ў Босніі”, - адзначыў падчас прэзентацыі мясцовы арцыбіскуп, кардынал Вінка Пуліч. Дэталі падарожжа Святога Айца ў Сараева будуць абвешчаны 8 красавіка 2015 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.