2015-03-27 15:00:00

У Касцёле расце колькасць святароў і сталых дыяканаў


На канец 2013 г. у свеце было каля 1 253 млрд. католікаў, што на 25 млн. або на 2% больш, чым год раней. Такія дадзеныя прыводзяцца ў апошнім “Annuariun Statisticum Ecclesiale” – касцёльным статыстычным даведніку, выдадзеным у сакавіку 2015 г. у Ватыкане. З яго вынікае таксама, што ў свеце працягваецца колькасны рост святароў і сталых дыяканаў і спад законнікаў, законніц і семінарыстаў.

Католікі складаюць 17,7% насельніцтва планеты. Іх стала больш на амаль 1% у параўнанні з 2012 г., але трэба ўлічваць той факт, што Апостальская Сталіца не атрымлівае статыстычных дадзеных падобнага кшталту з некаторых краін, напрыклад, з Паўночнай Карэі і Кітаю.

Больш за ўсё католікаў пражывае ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыках – 63%. 39,9% пражываюць у Еўропе і каля 3,2% у Азіі.

Біскупаў стала на 40 больш; у 2013 г. іх было 5137. Каталіцкіх святароў у свеце налічвалася 415 348, што амаль на тысячу чалавек больш у параўнанні з 2012 г. Больш чым на тысячу павялічылася колькасць сталых дыяканаў, якіх у свеце налічваецца 43 195. Семінарыстаў стала на 2 тыс. менш, чым у 2012 г.   








All the contents on this site are copyrighted ©.