2015-03-31 16:05:00

Рыхтуецца була аб абвяшчэнні Юбілейнага году


Афіцыйнае абвяшчэнне пазачарговага Юбілейнага году, адбудзецца 11 красавіка 2015 г. Урачыстая цырымонія пачнецца ў 17.30 перад Святой брамай ватыканскай базылікі. Падчас яе будуць прачытаны некаторыя ўрыўкі з адпаведнай булы, якую выдасць папа Францішак. Пасля гэтага Святы Айцец узначаліць першыя Нешпары нядзелі Божай Міласэрнасці, падкрэсліваючы, такім чынам, што фундаментальнай тэмай Святога году будзе менавіта міласэрнасць Бога, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Тэрмін “була” першапачаткова азначаў металічную капсулу, у якую заключалася васкавая пячатка, прывязаная з дапамогай шнура да дакумента асаблівай важнасці, каб пацвярджаць яго сапраўднасць. Сёння, буламі называюць асабліва важныя папскія дакументы, якія маюць на сабе, або павінны мець, пячатку Пантыфіка.

У буле аб абвяшчэнні пазачарговага Святога году, акрамя даты яго правядзення і асноўных спосабаў святкавання, будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб прычынах яго абвяшчэння, інтэнцыях і плёнах, якія, на думку Папы, ён прынясе для Касцёла.

Аб сваім рашэнні правесці надзвычайны Юбілейны год, прысвечаны міласэрнасці Бога папа Францішак упершыню абвясціў 13 сакавіка 2015 г. Святы год пачнецца 8 снежня 2015 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, а закончыцца 20 лістапада 2016 г, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. 








All the contents on this site are copyrighted ©.