2015-04-16 13:53:00

Бэнэдыкт XVI адзначае сваё 88-годдзе


Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI, які 16 красавіка 2015 г. адзначае сваё 88-годдзе. На пачатку ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане Пантыфік адзначыў: “Хачу нагадаць, што сёння дзень нараджэння папы Бэнэдыкта XVI. Я ахвярую за яго гэту Імшу і заклікаю ўсіх маліцца аб тым, каб Пан падтрымліваў яго і адараў шматлікімі радасцямі і шчасцем”.

Бэнэдыкт XVI праводзіць дзень свайго нараджэння ў кляштары “Mater Ecclesiae” на тэрыторыі Ватыкана, у якім пасяліўся пасля таго, як адмовіўся ад служэння на Пасадзе св. Пятра ў 2013 г. і з якога працягвае падтрымліваць Касцёл сваёй малітвай. Менавіта сюды прыбываюць віншаванні ад вернікаў з ўсяго свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.