2015-04-18 12:37:00

Святы Айцец заклікаў змагацца з сучаным рабствам


Пантыфік сустрэўся 18 красавіка 2015 г. у Ватыкане з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі сацыяльных навук. У сваёй прамове да іх Францішак спаслаўся на Нагорнае казанне Хрыста і адзначыў, што “і сёння, сярод патрабуючых братоў ёсць тыя, хто пакутуе ад трагедыі сучасных форм рабства, прымусовай працы, прастытуцыі, гандлю органамі, наркотыкаў”. Ён нагадаў, што “адмена рабства як гістарычна-сацыяльнай структуры з’яўляецца прамым следствам паслання свабоды, прынесенага ў свет Хрыстом”. 

“На жаль, у сусветнай эканамічнай сістэме, дзе дамінуе прыбытак, былі распрацаваны новыя формы рабства ў некаторых адносінах горшыя і больш бесчалавечныя, чым у мінулым”, - сказаў Папа і заклікаў змагацца з імі. А гэту барацьбу трэба распачаць з прызнання, што ў нашым горадзе, рэгіёне ці краіне ёсць гэта трагедыя.

Пантыфік заклікаў прывесці вінаватых у пашырэнні сачаснага рабства да адказнасці і дапамагаць ахвярам у рэабілітацыі. Папская акадэмія сацыяльных навук, лічыць ён, павінна заняйцца інфармаваннем грамадзянскіх уладаў пра сур’ёзнасць гэтай з’явы, бо яе знікненне дапаможа зрабіць свет лепшым.








All the contents on this site are copyrighted ©.