2015-04-19 11:49:00

Паўтара мільёны аргентынцаў падчас візіту Папы


Нават паўтара мільёны аргентынцаў могуць прыехаць у суседні Парагвай падчас візіту туды свайго земляка папы Францішка 10-12 ліпеня 2015 г. Мітрапаліт Асунсьон, арцыбіскуп Эдмунда Валенсуэла заявіў, што шмат вернікаў чакаецца з размешчаных на мяжы з Парагваем бразільскіх штатаў Парана і Мату-Гросу, а таксама з усяго Парагваю. Ён заклікаў вернікаў прыняць пілігрымаў у сваіх дамах і выказаў перакананне, што гэта будзе ўнікальная падзея ў гісторыі Парагвая, настолькі, наколькі выключным была сустрэча маладых людзей у Рыа-дэ-Жанейра у 2013 г.

Візіт Папы ў Паўднёвую Амерыку пачнецца 6 ліпеня з Эквадора, 8-10 ліпеня ён будзе ў Балівіі. Парагвай стане апошнім этапам падарожжа.








All the contents on this site are copyrighted ©.