2015-04-21 14:38:00

Паўмільёны вернікаў прыбудзе да Турынскай плашчаніцы


Больш за паўмільёны вернікаў з усяго свету ўжо замовілі візіт да Турынскай плашчаніцы. Праз пяць гадоў пасля апошняй дэманстрацыі 19 красавіка 2015 г. яна была адкрыта для наведання і ўжо ў першыя дні у турынскую катэдру прыбылі натоўпы пілігрымаў.

Перад палатном, у якое, у адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй, у магіле было загорнута цела Езуса Хрыста, можна будзе маліцца да 24 чэрвеня. Трыма днямі раней катэдру наведае папа Францішак. Заахвочваючы вернікаў да малітвы перад цудоўнай рэліквіяй, Святы Айцец пажадаў, каб гэты жэст пашаны дапамог кожнаму адкрыць у Хрысце міласэрнае аблічча Бога і распазнаць Яго ў тварах братоў, асабліва найбольш пакутуючых.

Выстаўленне Турынскай плашчаніцы стане трэцім у гэтым стагоддзі – пасля 2000 і 2010 гадоў. Раней рэліквія дэманстравалася ў 1978, 1998, 1933 і 1900 гадах. Акрамя таго, у 1993 і 2013 гадах адбывалася яе “тэлевізійнае” выстаўленне. У 1998 годзе капліцу Плашчаніцы наведаў Ян Павел ІІ, а ў 2010 годзе каля святыні маліўся Бэнэдыкт XVI. З 1984 года Турынская плашчаніца знаходзіцца ва ўласнасці Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.