2015-04-23 13:27:00

Спецыяльная інтэрнэт-старонка да Года Міласэрнасці


Святы Пасад стварыў спецыяльную інтэрнэт-старонку, прысвечаную Юбілейнаму Году Міласэрнасці, які пачынаецца сёлета ў Касцёле. Яна працуе ў шасці моўных версіях: італьянскай, англійскай, іспанскай, французскай, партугальскай і польскай.

Па адрасе www.iubilaeummisericordiae.va можна знайсці асноўныя дакументы, уключаючы тэкст булы Пантыфіка аб абвяшчэнні Святога Года, папскія гаміліі, твіты і інфармацыйныя матэрыялы. Непасрэдна з сайта можна кіраваць на адрас Папскай рады па новай евангелізацыі свае запыты.

Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці Францішак абвясціў 13 сакавіка 2015 г. Ён распачнецца ва ўсім Каталіцкім Касцёле ў свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, 8 снежня 2015 г., і будзе доўжыцца да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, 20 лістапада 2016 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.