2015-04-23 13:07:00

У Ватыкане з’явіцца бібліятэка імя Бэнэдыкта XVI


“Рымская бібліятэка Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI” адкрыецца ў Ватыкане ў верасні 2015 г. Гэты навуковы цэнтр размесціцца ў сценах Нямецкай калегіі, размешчанай каля Тэўтонскіх могілак. Фонды новай бібліятэкі складуць тысячы кніг на розных мовах, пачэснае месца сярод якіх зоймуць працы Ёзэфа Ратцынгера – тэолага, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння і, пасля, Пантыфіка. Частка кніг паступіць у бібліятэку з асабістага збору Папы, частка будзе прадастаўлена “Ватыканскім фондам Бэнэдыкта XVI”.

Адкрыццё бібліятэкі было абвешчана на прэзентацыі кнігі „Benedetto XVI. Servo di Dio e degli uomini” (Бэнэдыкт XVI. Слуга Бога і людзей). Яна змяшчае разважанні вучняў і калегаў Папы на пенсіі з нагоды 10-годдзя яго абрання на Пасад св. Пятра.








All the contents on this site are copyrighted ©.