2015-05-11 15:30:00

Папа адказаў на пытанні дзяцей


Калі сварыцца, то заўсёды мірыцца і будаваць мір праз любоў адно да аднаго, такія парады даў Святы Айцец Францішак 7 тыс. маленькіх удзельнікаў італьянскай адукацыйнай ініцыятывы пад назвай “Фабрыка спакою”. Ён сустрэўся з імі 11 мая 2015 г. у Ватыкане. Адклаўшы падрыхтаваную загадзя прамову, Пантыфік навязаў жывы дыялог з дзецьмі – яны задавалі пытанні, ён адказваў. Францішак прызнаўся, што натоўпы людзей, з якімі ён сустракаецца не парушаюць яго спакою. Ён заўважыў, што спакою крадуць: рэўнасць, зайздрасць і прагнасць. Менавіта па гэтай прычыне ў наш час столькі войнаў. “Многія ўплывовыя людзі не хочуць міру! Таму што яны жывуць войнамі!”, - сказаў Папа.

Прагучала і пытанне аб прычыне цярпення нявінных дзяцей. “На яго няма адказу!”, - сказаў Пантыфік, але існаванне тых, хто патрабуе дапамогі, гэта заўсёды імператыў для хрысціян, дадаў ён. 

Практычна ўсе пытанні дзяцей былі сканцэнтраваны вакол тэмы спакою і справядлівасці: што такое мір, чаму падлеткі трапляюць у турму, чым дапамагае рэлігія ў жыцці, ці ўсе людзі роўныя? 








All the contents on this site are copyrighted ©.