2015-05-20 11:08:00

Ватыканскі кардынал раскрытыкаваў палітыку ЕС


Кардынал Антоніа Марыя Вэльё раскрытыкаваў магчымыя ваенныя дзеянні супраць кантрабандыстаў у Міжземным моры. Напад на марскія суды без мандата ААН і без згоды Лівіі ў яе тэрытарыяльных водах будзе “ваенным актам”, сказаў старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў у каментары для інфармацыйнага агенцтва “Misna”. Ён назваў такі падыход спробай усталяваць “закон джунгляў”. Еўропа, на думку іерарха, “ніколі не думала сур’ёзна” аб праблеме міграцыі, як і аб двух прычынах гэтай з’явы – беднасці і вайне.

Кардынал Вэльё пацвердзіў ідэю Святога Пасаду аб выдаванні гуманітарных віз мігрантам, каб яны маглі ўехаць у Еўропу. Такая магчымасць у цяперашні час вывучаецца ватыканскімі дыпламатычнамі прадстаўніцтвамі, прызнаўся ён і дадаў, што ўжо зараз “мясцовыя Касцёлы маюць спосабы дапамагчы гэтым людзям”.
 
Сярод 28 краін-членаў Еўрасаюза толькі “чатыры-пяць” па-сапраўднаму зацікаўлены сітуацыяй “марскіх бежанцаў”, з жалем адзначыў ватыканскі іерарх. 

Нядаўна ЕС вырашыў распачаць шматступенны працэс супраць кантрабандыстаў з Лівіі. Не выключаюцца таксама ваенныя аперацыі ў лівійскіх партах і на тэрыторыі краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.