2015-05-20 10:25:00

Святы Пасад у ААН: прыярытэт – выкараненне беднасці


Прадстаўнік Святога Пасаду назваў выкараненне беднасці прыярытэтам праграмы развіцця пасля 2015 г., якая стала прадметам абмеркавання адмысловага пасяджэння ў ААН у Нью-Ёрку 19 мая 2015 г. Тыя, хто жыве ў хісткім становішчы, павінны заўсёды займаць першае месца падчас любых абмеркаванняў, падкрэсліў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса. Стратэгія і меры развіцця павінны быць надзейнымі, эфектыўнымі і празрыстымі, а глабальныя намаганні па гэтым пытанні павінны ўлічваць нацыянальныя ацэнкі і меркаванні. Краіны ахвотна ўключацца ў працэс, калі механізмы будуць браць пад увагу прыярытэты мясцовую спецыфіку. Прычым, тут патрэбна канструктыўнасць, якая палягае на дзяленні вопытам і перадавой практыкай з боку больш развітых дзяржаў.

Глабальныя намаганні павінны таксама прымаць пад увагу нацыянальныя магчымасці і розныя ўзроўні развіцця паасобных краін. Яны не могуць абмяжоўваць патэнцыял больш бедных дзяржаў, наадварот, сусветная супольнасць павінна аказаць ім падтрымку.

Галоўнай мэтай вышэйузгаданай канцэпцыі павінна быць пашырэнне дабрабыту і развіцця ўсіх людзей, асабліва бедных і тых, хто жыве ў хісткім становішчы, падкрэсліў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, пастыянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН у Нью-Ёрку.








All the contents on this site are copyrighted ©.