2015-05-21 14:51:00

Францішак нагадаў пра місію паліцэйскіх


21 мая 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане членаў сем’яў італьянскіх паліцэйскіх, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Італія мае патрэбу ў людзях, якія “служаць з бескарыслівасцю, шчырасцю і пастаянствам”, адзначыў Пантыфік і падзякаваў членам праваахоўных органаў за барацьбу са злачыннасцю, карупцыяй, гандлем людзьмі і за дапамогу мігрантам.

Прафесія паліцэйскага – гэта “сапраўдная місія”. “Яна патрабуе прыняцця і рэалізацыі на практыцы пазіцыі і каштоўнасцяў, якія маюць асаблівае значэнне для грамадскага жыцця: пачуцця абавязку і дысцыпліны, гатоўнасці да самаахвяравання, нават да аддання ўласнага жыцця дзеля захавання грамадскага парадку, павагі да закону, абароны дэмакратыі, супрацьстаяння арганізаванай злачыннасці і тэрарызму”, - сказаў Папа.

Хто мае сур’ёзныя адносіны да сваіх службовых абавязкаў і ставіць сябе ў распараджэнне грамадству, асабліва тым, хто ў знаходзіцца небяспецы і цяжкасцях – “выходзіць” насустрач іншаму і служыць яму. “Праз такую  дзейнасць рэалізуецца ўласнае жыццё, нават у магчымасці згубіць яго, як учыніў Езус, паміраючы на крыжы”, - адзначыў Пантыфік і заклікаў прысутных на аўдаенцыі сем’і загінулых паліцэйскіх сузіраць укрыжаванага Збаўцу, каб знайсці сілы для прабачэння і суцяшэння, каб ўбачыць, што кожная ахвяра мае ў Хрысце сваю ўзнагароду і адкупленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.