2015-05-22 10:15:00

Папа выказаў салідарнасць з ахвярамі апоўзня


Францішак выказаў салідарнасць з ахвярамі апоўзня, які сышоў на горад Салгар у Калумбіі. Яго пасланне з адмысловым благаслаўленнем для жыхароў правінцыі, пацярпелых ад катастрофы, было падпісана кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, які надаслаў яго на імя мясцовага біскупа Ноэля Антоніа Ландонья Буітрага. У ім гаворыцца, што Святы Айцец “моліцца аб вечным спакоі для памерлых, і ў той жа час выказае духоўную блізкасць да ўсіх пацярпелых”. Папа таксама звяртаецца да грамадзянскіх уладаў і ўсяго калумбійскага народа, каб “ахвяравалі ў любові і духу хрысціянскай салідарнасці неабходную дапамогу тым, хто страціў свае дамы”.

Па дадзеных мясцовых уладаў да гэтага часу пацвержана смерць каля 100 чалавек, але лічбы ўсё яшчэ не канчатковыя. Многія прапалі без вестак. Дамы больш за 600 чалавек разбураны, або пашкоджаны. Для 160 сем’яў была знойдзена часовая замена жытла, а іншыя па-ранейшаму чакаюць гэтага. 57 населеным пунктам у дзевяці дэпартаментах Калумбіі нанесена сур’ёзная шкода. Лавіну выклікалі вельмі моцныя дажджы, у выніку якіх, у прыватнасці, выйшла з берагоў мясцовая рака і адбылося вымыванне перадгор’я.








All the contents on this site are copyrighted ©.