2015-05-23 14:09:00

Аўстрыйскі кардынал пра Еўрабачанне


Аб’яднаўчую сілу конкурса песні Еўрабачанне падкрэсліў кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Вены, дзе праходзіць сёлетні музычны форум. У сваёй штотыднёвай калонцы на старонках бясплатнай газеты “Heute” ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не толькі пра вялікае шоў – тут знаходзяцца прадстаўнікі ўсіх еўрапейскіх народаў з іх мінулым і сучаснасцю, з перажытымі войнамі і пакутамі, канфліктамі і цяжкасцямі мірнага спаборніцтва. Конкурс дазволіў замяніць сутыкненне зброі спевам і музыкай, лічыць іерарх.  

У Еўрабачанні, фінал якога пройдзе 23 мая 2015 г. увечары, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, ёсць нешта з гэтага свята, лічыць кардынал Шонборн. Таксама і тады, дзве тысячы гадоў таму, праз 50 дзён пасля ўваскрасення Езуса з Назарэта, у Ерузалеме сустрэліся людзі з шматлікіх краін, якія размаўлялі на розных мовах, каб святкаваць нараджэнне Касцёла праз прыняцце Святога Духа.

Іерарх шкадуе, што ўжо ў пачатку конкурса адпала фінская панк-група “Pertti Kurikan Nimipäivät”, усе ўдзельнікі якой няпоўнаспраўныя. Кардынал назваў іх “уражальнымі” і выказаў здагадку, што гэта “можа, – на жаль – сведчаць аб тым, што гэтыя зусім іншыя адчуваюць пакуль недастаткова талерантнасці”. Але ў фінал прайшла польская спявачка Моніка Кушыньска, якая пасля аўтамабільнай аварыі перасоўваецца на інваліднай калясцы. Дарэчы, гэта першая за 60-гадовую гісторыю Еўрабачання няпоўнаспраўная фіналістка з’яўляецца рыма-каталічкай.








All the contents on this site are copyrighted ©.