2015-05-28 11:14:00

Святы Пасад пра абарону журналістаў у зонах канфліктаў


Апостальскай Сталіцы заклікае пераглядець нормы абароны журналістаў, якія працуюць у зонах узброеных канфліктаў. З такой заявай выступіў прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН арцыбіскуп Бернардзіта Ауса 27 мая 2015 г. падчас нью-ёркскай канферэнцыі, прысвечанай гэтай праблематыцы. Трэба прызнаць вялікую ролю журналісцкай працы ў нашым свеце, падкрэсліў ватыканскі дыпламат. Ён нагадаў, што журналісты знаходзяцца на службе супольнаму дабру, прапануючы непасрэдную і аб’ектыўную інфармацыю.

Інфармуючы, яны нярэдка ўяўляюць сабой “ратавальны круг” для тых, хто апынуўся за лініяй баёў або патрапіў пад скрыжавальны агонь. Журналісты забяспечваюць палітыкаў і міжнародную супольнасць дадзенымі, неабходнымі для прыняцця абгрунтаваных і адказных рашэнняў адносна спынення канфліктаў і дапамогі іх ахвярам. Доступ да інфармацыі з’яўляецца моцнай прыладай у спрыянні глабальнай салідарнасці з ахвярамі канфліктаў і паскарэнні аказання ім гуманітарнай дапамогі, бо бакі канфліктаў не заўсёды з’яўляюцца крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі, заўважыў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Дэлегацыя Святога Пасаду пры ААН выказала шкадаванне, што за апошняе дзесяцігоддзе ў свеце былі забіты сотні журналітаў. У 2014 г. загінулі 69 работнікаў СМІ і 221 былі заключаны ў турмы. На працягу 2015 г. былі забіты 25 журналістаў і зняволены 156. Няма ніякага апраўдання для адсутнасці павагі і абароны журналістаў з боку ўдзельнікаў канфкліктаў, падкрэсліў арцыбіскуп Ауса. Ён нагадаў, што забойцы журналістаў у 90% выпадкаў застаюцца невыяўленымі, менш за 5% вінаватых нясуць адказнасць.

У сувязі з гэтым, Апостальская Сталіца прапануе пераглядзець існуючыя меры абароны журналістаў і канкрэтызаваць іх. Міжнародная супольнасць, у сваю чаргу, павінна аказаць фінансавую і тэхнічную дапамогу краінам для паляпшэння абароны журналістаў і барацьбы з парушэннямі іх правоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.