2015-06-04 12:27:00

Святы Айцец прыме Прэзідэнта Расіі


10 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Гэту інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.

Прэзідэнт Расіі будзе знаходзіцца з візітам у Італіі, падчас якога наведае Сусветную выставу “Expo 2015”, што праходзіць у Мілане і сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычнага кіраўніцтва Італьянскай Рэспублікі.

Папа Францішак ужо прымаў Уладзіміра Пуціна ў Ватыкане 25 лістапада 2013 г. Тады было выказана задавальненне станам двухбаковых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Расіяй, узгадвалася пра важны ўклад мясцовай каталіцкай супольнасці ў развіццё грамадства, абмяркоўвалася сітуацыі хрысціян на Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.