2015-06-05 14:15:00

Папа спачувае ахвярам трагедыі ў Гане


Папа Францішак выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку выбуху на аўтазаправачнай станцыі ў сталіцы Ганы, горадзе Акра. Трагедыя адбылася 4 чэрвеня 2015 г. і адабрала больш за 150 чалавечых жыццяў. 

“Яго Святасць давярае душы загінулых Усемагутнаму Богу і просіць аб дары суцяшэння і трываласці для тых, хто згубіў у трагедыі сваіх блізкіх”, - гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Перад выбухам, шмат людзей хавалася на аўтазаправачнай станцыі ад навальніцы, што стала прычынай вялікай колькасці ахвяраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.