6 чэрвеня 2015 г. папа Францішак здзейсняе сваё восьмае замежнае падарожжа, якое праходзіць ў сталіцы Босніі і Герцагавіны – Сараеве. Самалёт з Пантыфікам на борце выляцеў з рымскага аэрапорта “Леанарда Да Вінчы” у 7.50 раніцы і праз паўтары гадзіны, пераадолеўшы каля 530 км, прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце Сараева.
Падчас пералёту Святы Айцец прывітаў журналістаў, якія суправаджалі яго, і нагадаў, што прыбывае ў сталіцу Босніі і Герцагавіны ў якасці пілігрыму спакою, каб казаць аб спакоі і маліцца аб ім. Францішак нагадаў таксама, што жыхары гэтага гораду шмат пакутавалі ў мінулым, а зараз крочаць цудоўным шляхам да міру.
Цырымонія прывітання Пантыфіка праходзіла з усімі належнымі атрыбутамі: ганаровай вартай, узняццем дзяржаўных сцягоў і выкананнем гімнаў. Францішка сустракалі прадстаўнікі мясцовых палітычных і касцёльных уладаў, шматлікія вернікі. У зале для ганаровых гасцей Папа прывёў кароткую размову з Драганам Човічам – харвацкім членам Прэзідыўма Босніі і Герцагавіны, структуры якая з’яўляецца калектыўным вышэйшым органам выканаўчай улады гэтай балканскай краіны. Каталіцкая меншасць тут прадстаўлена менавіта харвацкім насельніцтвам.
All the contents on this site are copyrighted ©. |