2015-06-14 12:47:00

Пантыфік падтрымаў работнікаў, якія бароняць права на працу


Я “побач усіх работнікаў, якія салідарна абараняюць права на працу”, якое з'яўляецца правам да годнасці - сказаў папа Францішак пасля паўднёвай марыйнай малітвы “Анёл Панскі” 14 чэрвеня 2015 г. на плошчы св. Пятра.

Затым Святы Айцец абвясціў, што ў наступны чацвер будзе апублікавана яго энцыкліка “прысвечана клопату пра створану рэальнасць”. Пантыфік заклікаў усіх прысутных, каб суправаджалі гэту падзею з асаблівай ўвагай адносна знішчэння навакольнага асяроддзя, але таксама аднаўлення яго на сваіх тэрыторыях.  “Энцыкліка скіравана да ўсіх: памолімся за тое, каб усе змаглі атрымаць яе пасланне і расці ў адказнасці за агульны дому, які Бог даверыў нам”, - сказаў Папа.

Францішак нагадаў таксама, што 14 чэрвеня 2015 г. адзначаецца Сусветны дзень донараў крыві, мільёнаў людзей, якія моўчкі імкнуцца дапамагчы нашым братам, якія апынуліся ў патрэбе. “Усім донарам жадаю выказаць маю удзячнасць і заклікаю, асабліва маладых людзей, прытрымлівацца іх прыкладу”, - сказаў Пантыфік.  

На канец Папа запэўніў аб сваёй малітве за асоб “зніклых без вестак”.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.