2015-06-15 15:04:00

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Калумбіі


15 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Калумбіі Хуана Мануэля Сантаса Кальдэрона, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і сакратаром Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Калумбіяй, падкрэсліваўся ўклад, які Каталіцкі Касцёл зрабіў і працягвае рабіць на карысць чалавечага, сацыяльнага і культурнага развіцця народаў. Удзельнікі сустрэчы таксама звярнулі ўвагу на трываючы працэс прымірэння ў краіне, складанасць перамоваў, якія ён прадугледжвае, і перспектывы, якія можа адкрыць заключэнне мірнага пагаднення. 

Таксама быў здзейснены абмен мерканнямі адносна палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў рэгіёне з увагай на намаганні, прыкладзеныя дзеля стабільнасці ў яго краінах, іх гарманічнага і роўнага развіцця, а таксама спрыяння культуры павагі да закона, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.