2015-06-17 13:08:00

Жанчына-эканаміст прэзентуе новую энцыкліку


Сярод асоб, якія 18 чэрвеня 2015 г. прадставяць новую энцыкліку “Laudato si'” папы Францішка будзе эканаміст Каралін Ву, старшыня Каталіцкай ініцыятывы дапамогі “Catholic Relief Services”. Пра гэта паведамілі 17 чэрвеня ў Ватыкане.

Каралін Ву далучыцца да трох іншых экспертаў, якія правядуць прэзентацыю папскага дакумента: нямецкага кліматолага Ханса Ёахіма Шэльнхубера, кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et Pax”, і праваслаўнага Мітрапаліта Пергамскага Яна (Зізіўласа). Гэты грэка-праваслаўны іерарх з’яўляецца дэлегатам Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея I.

Каралін Ву з 2012 г. узначальвае “Catholic Relief Services” (Каталіцкую службу дапамогі). Вядомы часопіс “Foreign Policy” уключыў яе ў 2013 г. у спіс 500 самых уплывовых жанчын у свеце. Раней, з 1997 г. па 2011 г., Ву працавала у “Mendoza College of Business” пры Універсітэце Нотр-Дам у штаце Індыяна. Бюджэт “Catholic Relief Services” у 2014 г. склаў каля 600 мільёнаў еўра.








All the contents on this site are copyrighted ©.