2015-06-27 12:42:00

У Ватыкане прайшоў кансісторый – чатыры новых святых


27 чэрвеня 2015 г. Папа узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Ён распачаўся цэлебрацыяй Літургіі гадзін. Падчас яго былі разгледжаны справы благаслаўлёных: кс. Вінчэнца Гросі, дыяцэзіяльнага святара з Італіі; іспанкі, сястры Марыі ад Беззаганнага Зачацця з Кангрэгацыі Сясцёр Таварыства Крыжа; а таксама свецкіх вернікаў з Францыі Мары-Зэлі і Луі Мартэн, бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса.

Падчас кансісторыя, Святы Айцец Францішак пастанавіў, што вышэйузгаданыя благаслаўлёныя будуць запісаны ў Кнізе святых.








All the contents on this site are copyrighted ©.