2015-06-30 12:50:00

Францішак наведаў свайго папярэдніка


Папа Францішак наведаў 30 чэрвеня 2015 г. раніцай Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Размова Святога Айца з папярэднікам доўжылася каля 30 хвілін. Францішак пажадаў Бэнэдыкту XVI прыемнага знаходжання ў Кастэль Гандольфа, дзе Папа на пенсіі правядзе два тыдні – да 14 ліпеня. У гэту пятніцу, 3 ліпеня менавіта ў летняй рэзідэнцыі ён атрымае ганаровы дактарат двух вышэйшых навучальных устаноў польскага Кракава: Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II і Акадэміі музыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.