2015-07-01 12:59:00

У Ватыкане падвялі вынікі папскай латэрэі


30 чэрвеня 2015 г. у Ватыкане падвялі вынікі другога тыражу папскай дабрачыннай латэрэі. На гэты раз галоўным прызам стаў аўтамабіль “Kia Soul”, якім карыстаўся папа Францішак падчас свайго леташняга візіту ў Карэі. Аўтамабіль у чорным кузаве баў падораны Пантыфіку карэйскімі ўладамі. Сярод іншых прызоў: два ровары і срэбныя статуі Панны Марыі і Святой Сям’і.

Розыгрыш квіткоў адбываўся выключна праз дзве ватыканскія ўстановы: аптэку і пошту. Усе сродкі, атрыманыя ад латарэі, будуць прызначаны на дабрачынную дзейнасць Папы. За выкарыстанне грошай адказвае папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які ў апошні час, сярод іншага, устанавіў побач з плошчай св. Пятра душавыя для бяздомных і арганізаваў для іх пілігрымку да Турынскай плашчаніцы. У цяперашні час рыхтуецца месца начлегу для гэтых людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.