2015-07-03 12:10:00

Палестына адкрые пасольства пры Святым Пасадзе


Палестына максімальна праз два месяцы адкрые сваё пасольства пры Святым Пасадзе, сказаў міністр замежных спраў Рыяд аль-Малікі. Трэба нагадаць, што 26 чэрвеня 2015 г. у Ватыкане было падпісана Усёабдымнае пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Палестына.

У цяперашні час – па інфармацыі палестынскіх уладаў – 135 з 193 дзяржаў-членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прызналі Палестыну. З 2012 г. краіна мае статус назіральніка ў ААН і 77 замежных дыпламатычных місій і консульскіх устаноў па ўсім свеце. Першае пасольства Дзяржавы Палестына ў Заходняй Еўропе было адкрыта ў лютым 2015 г. у Швецыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.